Кирилл Будкевич Психолог, Сбываю мечты по-сходной-цене

“Таблеткі ў кветкі” – жывы валанцёрскі семінар прайшоў у Мінску (фотарэпартаж)

Мой блог / Просмотр публикации

Недавно участвовавали с дочкой в одном мероприятии...

И в итоге попали на страницы СМИ...

 

 

[img w=650]/foto/uploaded/upl_auto_1497207743_1_1.jpg[/img]

9 лістапада ў Мінску прайшла трэцяя сустрэча валанцёрскага клуба “Крыніца валанцёраў” прысвечаная хворым дзецям у бальніцах і дзіцячых дамах.

“Таблеткі ў кветкі” – менавіта такая назва здалася арганізатарам найбольш трапнай, каб апісаць серыю валанцёрскіх майстар-класаў і выступаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню ведаў і ўменняў “бальнічных” валанцёраў.

На сустрэчу былі запрошаныя ўсе жадаючыя: тыя, хто ўжо займаецца дапамогай хворым дзецям і тыя, хто хацеў бы далучыцца да гэтай справы.[img w=650]/foto/uploaded/upl_auto_1497207743_1_2.jpg[/img]

Сярод выступоўцаў і трэнераў на сцэне пабывалі бальнічныя клоуны “Fanny nose”, кіраўнік праекта садзеяння рэабілітацыі “Ацаляльная магія” Віталій Паўлаградскі, аквагрымёры і валанцёры. Яны правялі майстар-класы па мадэляванню шарыкаў, дзіцячаму аквагрыму, фокусах і спецгульнях. Адкрыў сустрэчу выступ па тэме псіхалогіі дырэктара сацыяльнага цэнтра “Шчаслівы малыш” Ірыны Шмак.

Памяшканне для правядзення сустрэчы прадаставіла грамадскае аб’яднанне “Фіальта”.[img w=650]/foto/uploaded/upl_auto_1497207743_1_3.jpg[/img]

Нагадаем, што клуб “Крыніца валанцёраў” – гэта клуб валанцёрскай супрацы, адукацыі, знаёмстваў, супольных праектаў, а таксама месца, дзе кожны, хто хоча займацца валанцёрствам, можа далучыцца да добрай валанцёрскай каманды. Падобныя сустрэчы клуб праводзіць з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да актуальных тэмаў валанцёрскага жыцця і для яднання розных супольнасцяў і арганізацыяў у сяброўскай атмасферы адукацыі і супрацы.

Сайт b17.ru — источник информации о психологах
Сайт ezo.club — источник информации об альтернативных знаниях
Сайт liveexpert.ru — источник информации о различных специалистах